"Сучасна - для сучасных дзяцей", Настаўніцкая газета, №138, 01.12.18
03.12.2018

Турыстычна-краязнаўчы, эколага-біялагічны, тэхнічны, мастацка-эстэтычны, фізкультурна-спартыўны — установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі менавіта такіх профіляў працуюць у Беларусі, у тым ліку ў Гомельскай вобласці. Сярод гэтай багатай палітры ёсць адна ўстанова з адметным ІТ-колерам — Камп'ю тарны цэнтр дзяцей і моладзі Светлогорска. 3 асаблівасцямі работы цэнтра, асноўнымі напрамкамі дзейнасці яго аб'яднанняў па інтарэсах мы азнаёміліся ў першы дзень прэс-туру падчас наведвання Светлагорскага раёна.


 

Камп’ютарны цэнтр дзяцей і моладзі Светлагорска — адзіная ў сваім родзе ўстанова дадатковай адукацыі Гомельскай вобласці. Яна з’яўляецца адносна маладой (дзейнічае на працягу 16 гадоў), аднак вопыт, назапашаны яе педагогамі, можна (нават варта) актыўна папулярызаваць на ўсю краіну. I тэта тычыцца не толькі ІТ-адукацыі і замежных моў, што з’яўляецца асноўным напрамкам дзейнасці цэнтра. Бататы вопыт назапашаны ў плане пазабюджэтнай дзейнасці. Адзін толькі факт: першыя платныя паслугі цэнтр пачаў аказваць у лютым 2003 года. Курыраванне рынку вонкавай рэкламы ў Светлагорскім раёне — тэта таксама важны напрамак дзейнасці цэнтра. Але пра ўсё па парадку.

— Наша адкрыццё, якое адбылося ў 2002 годзе, 21 верасня, — тэта сумесны праект паміж Светлагорскім райвыканкамам і округам Мэндзіп (Вялікабрытанія). Асноўная наша дзейнасць — тэта ІТ-адукацыя, усё, што з ёй звязана, а таксама замежныя мовы. Гэтыя напрамкі мы пачалі папулярызаваць з моманту адкрыцця. Нашым асноўным дэвізам, ідэяй з’яўляецца адаптацыя маладых людзей да жыцця ў сучасным інфармацыйным грамадстве. Трэці напрамак, не скажу, што ён глабальны, але неабходны, — сацыяльна-педагагічны. У нашым клубе “Перакрыжаванне” займаюцца падлеткі, якіх прынята называць цяжкімі. Хоць і не люблю гэтае слова, аднак так будзе зразумелай сутнасць дзейнасці клуба, — паведаміў дырэктар Камп’ютарнага цэнтра дзяцей і моладзі Светлагорска Руслан Сцяпанавіч Сідоранка.

Пра тое, што ў цэнтры працуе каманда прафесіяналаў, сведчыць наступны факт: 29 студзеня 2017 года пачаліся першыя заняткі па робататэхніцы, а ўжо 10 лютага прадстаўнікі камп’ютарнага цэнтра заваявалі ў вобласці 3-е месца. Тэта быў не проста добры крок — нават подзвіг. Потым былі прызавыя месцы I перамогі на рэспубліканскім узроўні. Наогул, колькасць усіх дыпломаў, заваяваных навучэнцамі цэнтра і яго педагогамі, налічваецца сотнямі. Перад тым як далучыцца да свету робататэхнікі, дзеці (пачынаючы з 1 класа) займаюцца алгарытмізацыяй праграмавання ў асяроддзі Scratch.

Потым пачынаецца робататэхніка. Тэты напрамак быў адкрыты толькі ў мінулым годзе пасля набыцця спонсарам папулярных робататэхнічных набораў Lego. Сёння тэта 8 базавых i 6 пашыраных набораў.

Што тычыцца вывучэння замежных моў, то гонарам цэнтра з’яўляецца міжнародная бібліятэка, дзе пераважаюць англійская, нямецкая і італьянская мовы. Ёсць кнігі на польскай, латышскай, кітайскай, іспанскай мовах. Адметнасць бібліятэкі ў тым, што тут прадстаўлена літаратура, якая выдаецца за мяжой для носьбітаў той ці іншай мовы. Каля 800 чалавек запісаны ў бібліятэку, а тэта, пагадзіцеся, выдатны паказчык.

Дарэчы, на платнай аснове ў цэнтры дзейнічаюць групы па вывучэнні замежных моў для дарослых.

— Напэўна, мы першыя ў краінё ў структуры дадатковай адукацыі пачалі аказваць платныя паслугі. Нам як піянерам гэтай справы было вельмі складана, аднак, з іншага боку, вельмі цікава і проста. Цяпер гэтая справа выйшла ў краіне на больш высокі ўзровень. На сёння мы не просім у бюджэту грошы, ніводнай капейкі. Увесь рамонт зроблены за кошт пазабюджэту. Канечне, грошы трацяцца не толькі на рамонт. Галоўным з’яўляецца кадравае пытанне, прыцягванне педагогаў-прафесіяналаў. Што тычыцца працы на рынку вонкавай рэкламы, то гэта была ініцыятыва райвыканкама. Нам прапанавалі. Мы падумалі. Так, гэта аднімае шмат часу, але мы пайшлі на гэта. На сёння мы курыруем рынак вонкавай рэкламы ў раёне, што дае нам значныя грашовыя паступленні, у тым ліку ў раённы бюджэт, — падзяліўся дырэктар цэнтра.

Як павінна працаваць сучасная ўстанова дадатковай адукацыі? Якім чынам яна павінна аказваць паслугі сучаснымдзецям? Вычарпальныя адказы дасць калектыў Камп’ютарнага цэнтра дзяцей і моладзі Светлагорска.

 


Ігар ГРЭЧКА. Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript
Удадатку выкарыстаны фота Алега ІГНАТОВІЧА

 

Фотогалерея

Голосование

А Вы знаете про робототехническую платформу LEGO Mindstorms Education EV3?

Баннеры

Министерство образования Республики Беларусь

Светлогорский районный исполнительный комитет

Гомельский государственный областной Дворец творчества детей и молодежи

Центр творчества детей и молодежи Ювента

Светлогорский эколого-биологический центр

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Официальный сайт Республики Беларусь

Белорусская республиканская пионерская организация

Гордимся, что научили

Детский правовой сайт

Гомельская область. 80 лет

2018 - Год малой родины

II Европейские Игры

2017/2018 учебный год - год классного руководителя и куратора на Гомельщине

^ Наверх ^