Традыцыйна, у нашай установе 21 лютага праводзіцца мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Гульня-конкурс “Мазаіка беларускай мовы” быў арганізаваны для вучняў 8-х класаў. Правялі мерапрыемства Бурко В.І., намеснік дырэктара по навучальна-выхаваўчай рабоце, і Бераснева В.В., метадыст.
Заданні па мове, літаратуры, культуры, гісторыі і фальклору былі не толькі цікавымі, але і пазнавальнымі. Вучні з задавальненнем удзельчалі ў віктарыне, успаміналі казкі і народныя святы. За выкананне заданняў атрымлівалі “ключы”, якія з’яўляліся сімваламі Беларусі і склалі аснову мазаікі, канва якой была намалявана ў выглядзе Ныцаянальнай бібліятэкі Беларусі.
Мерапрыемства прайшло весела, і спаборніцтва паміж камандамі насіла дабразычлівы характар. Музыка і спевы напоўнілі мерапрыемства святочным настоем.
Перамагла каманда “Журавіны” сярэдняй школы №8, якая паказала добрыя веды ў выкананні заданняў. Пасля заканчэння ўсе вучні прайшлі анлайн апытанку праз Q-код, па выніках якой было зразумела, што мерапрыемства ім спадабалася, падлеткі даведаліся аб цікавых фактах з гісторыі і культуры Беларусі.
Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія пачастункі.