18 лютага 2023 г. на базе нашай установы прайшло районнае конкурснае мерапрыемства “Я люблю родную мову”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. У конкурсе прынялі ўдзел 19 вучняў гарадскіх школ. У пачатку мерапрыемства намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай працы Бурко В.І. нагадала вучням выпадак, які паслужыў штуршком для правядзення Дня роднай мовы.

Мерапрыемства складалася з некалькіх этапаў: размінкі, у якую ўвайшлі пытанні па культуры Беларусі, лінгвістычнай часткі, з пытаннямі па мове, і выканання на камп’ютары заданняў па літаратуры.

Напрыканцы вучні спявалі разам з дзеячамі культуры песню “Маладая Беларусь”. Пераможцамі сталі: Вінаградава Ганна і Новікаў Павел, гімназія, Карніясева Вікторыя, СШ №8. Пераможцам была ўручана Падзяка за добрыя веды па роднай мове, усе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы, падрыхтаваныя для вучняў супрацоўнікамі цэнтра.