Happy Birthday, Scratch!

 

Тыдзень Scratch у Беларусі прайшоў у межах рэалізацыі сумеснага адукацыйнага проекта Міністэрства адукацыі нашай краіны і Парка высокіх тэхналогій «Праграмаванне — другая пісьменнасць». Мэтай мерапрыемства з’яўляецца развіццё цікавасці і матывацыі навучэнцаў да вывучэння сучасных інфармацыйных тэхналогій, фарміраванне прафарыентацыйнай накіраванасці да атрымання прафесій, звязаных з інфармацыйна-камунікацыйнымі тэхналогіямі.

Большасць людзей у любым узросце любяць загадкі і квесты — інакш яны не былі б такімі папулярнымі. Можна было схаваць віншаванне ў квесце і даць таму, каго віншуюць, прайсці тэты квест. Можна было зрабіць адразу некалькі “сцяжынак”, дзве з якіх будуць ілжывымі. Праўда, неабходна старанна прадумаць інструкцыю віншавальнага квеста. А можна было зладзіць і іншы сюрпрыз — анлайн-падарожжа. Распрацоўшчыкам мовы Scratch будзе цікава паглядзець на тыя краіны і месцы, у якіх яны яшчэ не бывалі, але дзе вывучаюць Scratch.

Навучэнцы паспяхова справіліся з гэтым выпрабаваннем. У анлайн-конкурсе прынялі ўдзел 538 юных скрэтчараў. Па меркаванні журы, самымі цікавымі і крэатыўнымі віншаваннямі сталі праекты вучаніцы 4 класа Дар’і Маскалёвай (Гомель) “SCRATCH, або Прыгоды Рудага кацяняці” і шасцікласніцы Настассі Арцішэўскай (Мінск) “Happy Birthday, Scratch!”.

Сярод уладальнікаў дыпломаў I ступені — другакласнікі Карына Валеўка (Шаркаўшчына), Арцём Глаз (Віцебск), пяцікласнікі Кіра Масюк (Гродна), Аляксей Плешкуноў (Светлагорск), сямікпаснік Іван Панкратовіч (Мар’іна Горка).

Лепшыя віншаванні ўдзельнікаў анлайн-конкурсу “3 Днём нараджэння, Scratch!” былі перададзены асабіста кіраўніку каманды стваральнікаў Scratch прафесару Мітчалу Рэзніку.



Наталля Калядзіч
kaliadich@nastgaz.by