Даведаліся, як адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы ў Камп’ютарным цэнтры Светлагорска.

 

Міжнародны дзень роднай мовы розныя ўстановы адзначалі па-рознаму. У Камп’ютарным цэнтры г. Светлагорска ў тэты дзень гучала сучасная беларуская музыка, супрацоўнікі віталіся і абменьваліся віншаваннямі па-беларуску. Для вучняў гарадскіх школ было ў суботу падрыхтавана конкурснае мерапрыемства. Вучні сярэдніх школ №2, 8, 9,11 у складзе каманд прыйшлі ў Камп’ютарны цэнтр.

Конкурсы былі падабраны ў адпаведнасці са школьнай праграмай. Вучні паказалі свае веды не толькі па мове, але і па літуратуры, і па культуры. Не было ніводнага задания, з якім бы не справіліся каманды. Былі памылкі, але яны выпраўляліся разам. Журы падлічыла вынікі і аказалася, что вучні каманды “Кірмаш” (сярэдняя школа №8) паказалі ў конкурсе лепшы вынік. Яны і сталі пераможцамі.
Каманда-пераможца атрымала дыплом і сувеніры. Але пакрыўджаных не было. Усе атрымалі хоць і невялікія, але каштоўныя падарункі.

 

Фота: В.Бурко

 


Бурко Валянціна,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай працы
Камп’ютарнага цэнтра г. Светлагорска